28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будоўлі аквапарка ў Менску загінуў працоўны

6

Працоўны загінуў ад удару токам на пляцоўцы, дзе хутка распачнецца будаўніцтва менскага аквапарка.

Пры ўключэнні аднаго з пражэктараў мачты асвятлення ён атрымаў электратраўму, несумяшчальную з жыццём, паведамляе «Менскі кур'ер».

22-гадовы хлопец з вёскі Вялікае Запруддзе Валожынскага раёна Менскай вобласці памер на месцы.

Электрык БУ-13 ААТ «Будтрэст № 4» наладжваў асвятленне будаўнічай пляцоўкі для ўзвядзення воднага комплексу. Прычына здарэння высвятляецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках