Каму верыць? (Фота)
6- 12.11.2010, 14:52
Баранавіцкая газета «Наш край» апублікавала склад участковых выбарчых камісій з вялікімі памылкамі.
Напрыклад, рашэннем гарвыканкама ад 3 лістапада 2010 года № 3467 створана ўчастковая выбарчая камісія № 6 у складзе 12 чалавек. Афіцыйная газета «Наш край» чамусьці апублікавала спіс камісіі на выбарчым участку № 6 у складзе 24 асобаў. Тым жа рашэннем гарвыканкама створана ўчастковая выбарчая камісія № 27 у складзе 13 чалавек, а газета «Наш край» апублікавала спіс з 12 чалавек. Памылкі ёсць і ў спісе выбарчай камісіі № 39, заўважылі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Дык каму ж верыць: гарвыканкаму альбо газеце «Наш край»? Напэўна, і галасы будуць лічыць так, як і ствараюць спісы.


