9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдаты ў прэзідэнты выступяць па радыё і ТБ з 22 лістапада па 3 снежня

19

Жараб'ёўка эфірнага часу адбудзецца 18 лістапада пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты.

Гэта заявіла старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына на сустрэчы з чальцамі місіі БДІПЧ АБСЕ 15 лістапада ў Менску, паведамляе БелаПАН.

Выступы кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі па радыё і тэлебачанні будуць праходзіць з 22 лістапада па 3 снежня.

Ярмошына сказала, што Белтэлерадыёкампанія прапанавала «лепшыя варыянты эфірнага часу для выступу кандыдатаў у прэзідэнты». У прыватнасці, па тэлебачанні дэбаты будуць паказаныя ў працоўныя дні з 19.00 да 20.00, а па радыё — з 6.00 да 7.10 (!).

Кіраўнічка ЦВК таксама адзначыла, што кандыдаты ў прэзідэнты змогуць прыняць удзел у тэле- і радыёдэбатах. Іх правядзенне запланаванае пасля 3 снежня толькі па жаданні саміх кандыдатаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках