9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія: Беларусь не падае ніякіх прыкметаў дэмакратызацыі

14
Еўракамісія: Беларусь не падае ніякіх прыкметаў дэмакратызацыі

Кіраўнік працоўнай групы па справах «Усходняга партнёрства» Еўракамісіі Бруна Дэтама раскрытыкаваў сітуацыю ў Беларусі

У інтэрв'ю «Польскаму радыё» Бруна Дэтама заявіў, што ў межах «Усходняга партнёрства» Беларусь удзельнічае толькі ў шматбаковым супрацоўніцтве, якое атрымлівае адносна малое фінансаванне. «Хачу падкрэсліць, што на двухбаковае супрацоўніцтва ідзе 90% сродкаў «Усходняга партнёрства». Так што Беларусь не можа заняць у праграме належнае ёй месца. Прычына гэтага ў тым, што палітычная сітуацыя ў Беларусі не адпавядае стандартам дэмакратыі і правоў чалавека», - адзначыў прадстаўнік Еўракамісіі.

«Беларусь не падае ніякіх прыкметаў дэмакратызацыі. Калі б Беларусь спыніла выконваць смяротныя прысуды, калі б Беларусь была больш адкрытая для грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, тады супрацоўніцтва ішло б хутчэй. Аднак пакуль што закон, які датычыцца Інтэрнэту, не з'яўляецца тым, пра што можна марыць у еўрапейскай краіне», - сказаў Бруна Дэтама.

Кажучы пра прэзідэнцкія выбары, якія маюць адбыцца ў Беларусі, палітык заявіў: «Назіраннем за выбарамі будзе займацца АБСЕ. Гэта яны падказваюць нам, якую ацэнку выбарчаму працэсу мы павінны даць. Свабодныя СМІ – вельмі важны элемент дэмакратыі. Рада Еўразвяза павінна будзе ацаніць усё, што з'яўляецца прагрэсам у галіне дэмакратыі, а што ім не з'яўляецца. Еўракамісія ўжо падрыхтавала часовую дамову з Беларуссю. Мы гатовыя актыўна супрацоўнічаць. Беларусь, безумоўна, еўрапейская краіна. Але мяч сёння знаходзіцца на боку беларускіх уладаў», - заявіў кіраўнік працоўнай групы па справах «Усходняга партнёрства».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках