9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» рыхтуецца да «горшага» ў стасунках з уладамі Беларусі

20

У «Газпраме» не выключаюць складанасцяў на перамовах па новым кантракце з Беларуссю.

У інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў адзначыў, што ў наступным годзе сканчаецца кантракт на пастаўку газу Беларусі, і як будуць праходзіць перамовы па новым кантракце, «пакуль сказаць складана».

Разам з тым, паводле яго словаў, «прайшоўшы праз цэлы шэраг крызісаў, (Расея і Беларусь) выйшлі на прымальны для абодвух бакоў узровень узаемадзеяння».

На пытанне, ці магчымая новая «газавая вайна» ў стасунках з Беларуссю, Купрыянаў адказаў: «Ну, мы ўсе ведаем прыказку: спадзявайся на лепшае, рыхтуйся да горшага».

Як паведамлялася раней, намеснік старшыні праўлення «Газпрама» Андрэй Круглоў 3 верасня заявіў, што ў 2011 годзе газавы холдынг чакае канчатковы пераход на рынкавае коштаўтварэнне з Беларуссю, Малдовай і Арменіяй.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках