9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фатограф каралёў» зняў апошнюю дыктатуру Еўропы (Фота)

38

Саша Гусаў пасля амаль двухгадовага знаходжання ў Беларусі выпусціў кнігу «Belarus Terra Incognita».

Аляксандр Лукашэнка, для піяру якога, як пісалі СМІ, фатограф і запрашаўся, будзе, здаецца, здзіўлены, піша газета «Салідарнасць».

- Дзялюся плёнам амаль двухгадовага знаходжання ў Беларусі. Толькі што выйшла мая новая кніга: Belarus Terra Incognita. Шкада, што ні ў каго ў Расеі не знайшлося грошай замовіць мне што-небудзь падобнае! - Заявіў у сваім блогу на сайце часопіса «Сноб» Саша Гусаў.

На тых фотаздымках, якія майстар выставіў у блогу, няма і ценю афіцыйнага пафасу. Што дастаткова дзіўна. Больш за год таму стала вядома, што «фатографа каралёў і прэзідэнтаў», які каля 20 гадоў таму з'ехаў з Расеі ў Лондан і за гэты перыяд стаў адным з самых запатрабаваных спецыялістаў у свеце, запрасілі папрацаваць з Лукашэнкам. І азнаёміць Захад з малавядомай яму краінай.

Выказваліся асцярогі, што вядомы фатограф, які трапіў у Менск пасля лорда Бэла, стане прыладай дзяржаўнай прапаганды.

На зайздрасць беларускім фатографам Сашы Гусаву ніякіх перашкодаў пры здымках не чынілі. Адзін з фатакораў, якія працавалі на парадзе на Дзень незалежнасці, распавёў «Салідарнасці»: «Гусаў працаваў з такім допускам, як і асабісты фатограф прэзідэнта, камунікаваў непасрэдна з прэс-сакратаром Лукашэнкі, на заўвагі і пярэчанні аховы зусім не рэагаваў».

Безумоўна, не бачачы цалкам кнігі, агульны вывад пра яе накіраванасць рабіць цяжка. Але мяркуючы па фатаграфіях, выкладзеных у блогу Сашы Гусава, на павадку ў беларускіх уладаў ён не пайшоў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках