Журналіста польскай «Газеты Выборчай» не акрэдытавалі ў Беларусі
1- 22.11.2010, 11:27
Уласны карэспандэнт польскай «Газэты Выборчай» і актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут атрымаў сёння ад Міністэрства замежных справаў РБ адмову ў акрэдытацыі.
Фармальнай прычынай для адмовы ў дазволе працаваць на тэрыторыі Беларусі стала тое, што ў 2009 годзе пасля таго, як Анджэя Пачобута пазбавілі акрэдытацыі, ён працягваў пісаць у «Газету Выборчу».
«Сёння беларускія ўлады хочуць стварыць перад Захадам добрую карцінку. Але паколькі я жыву і працую ў Беларусі, пераканаць мяне ў іх так званай «лібералізацыі» значна цяжэй, чым журналіста, які прыедзе ў краіну ўсяго на некалькі дзён. Але я ўпэўнены, што гэта ні да чаго не прывядзе і падмануць нікога не атрымаецца», - паведаміў сайту charter97.org Анджэй Пачобут.