У Віцебску гарэла фабрыка «Марка»
5- 22.11.2010, 11:50
У пятніцу па лініі «101» паступіла паведамленне аб пажары ў вытворчым корпусе СТАА «Марка».
Як паведамілі ратавальнікі, пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася гарэнне ў вентыляцыйнай сістэме апрцоўчага цэха ў межах 1-га паверху, задымленне на 3-х паверхах вытворчага корпуса. Асабістым складам МНС сумесна з адміністрацыяй аб'екта з паверхаў будынка па лесвічным маршы эвакуіраваныя 80 чалавек.
Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны за 10 хвілінаў, паведамляе МНС. У выніку пажару пашкоджанае лакафарбавае пакрыццё паветравода вентыляцыйнай сістэмы апрацоўчага цэха на плошчы 5 кв.м, перадае udf.by.
Папярэдняя прычына пажару - парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры правядзенні працаў па дэмантажы паветравода на даху будынка.