10 чэрвеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прапанавала прыкрыць Еўропу з усходу сваёй СРА

7

Расея гатовая стварыць з НАТО адзіны перыметр супрацьракетнай абароны і збіваць небяспечныя аб'екты, якія ляцяць у бок Еўропы, пры дапамозе сваёй сістэмы супрацьракетнай абароны.

Такую прапанову, як паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на высокапастаўленага расейскага дыпламата, імя якога не называецца, зрабіў прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў на закрытай сустрэчы з лідарамі краінаў-чальцоў НАТО, якая праходзіла ў рамках саміту Расея-НАТО ў Лісабоне.

Як распавёў суразмоўца выдання, гаворка ідзе пра стварэнне так званай сектаральнай сістэмы СРА, якая мае на ўвазе, што НАТО і РФ будуць прыкрываць кожны свой сектар, гэта значыць РФ будзе абараняць альянс з усходу, а НАТО расейскую тэрыторыю - з захаду.

Гэты варыянт быў распрацаваны ў расейскім Міністэрстве абароны. Як заявіў «Коммерсанту» кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, кіраўніцтва НАТО і лідары краінаў, якія ўваходзяць у альянс, выказалі гатовасць абмяркоўваць гэты варыянт. Як паведамляе газета, прыступіць да прадметнага абмеркавання гэтай ініцыятывы бакі гатовыя ўжо ў снежні.

Раней у СМІ сур'езна абмяркоўваліся толькі такія варыянты сумеснай СРА Расеі і НАТО, у рамках якой бакі будуць толькі абменьвацца інфармацыяй пра ракетныя пагрозы. Больш цеснай інтэграцыі замінае негатовасць краінаў НАТО і Расеі падзяліцца кодамі сваіх сістэмаў.

Пра тое, што РФ прыняла прапанову НАТО пра супрацоўніцтва ў сферы СРА, раней заявіў генсак альянсу Андэрс Фог Расмусэн. Адносіны Масквы з блокам прыкметна палепшыліся пасля астуджэння, якое наступіла у выніку вайны ў Грузіі ў жніўні 2008 года. У новай стратэгічнай канцэпцыі НАТО было асабліва падкрэслена, што альянс больш не з'яўляецца пагрозай для Расеі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках