9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Гарант стабільнасці Беларусі – гэта яе людзі

25

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што яна будзе супрацоўнічаць з тым прэзідэнтам, якога абярэ народ Беларусі.

«Я думаю, што асноўны гарант стабільнасці Беларусі – самі беларусы, беларускія людзі, і каго яны абяруць, таму мы і будзем давяраць, з тым будзем супрацоўнічаць. Гэта рашэнне народа Беларусі», - сказала прэзідэнт падчас наведвання ў панядзелак гістарычных месцаў барацьбы за незалежнасць у Радзвілішкісе, паведамляе літоўскае інфармацыйнае агенцтва ELTA.

Раней інфармацыйнае агенцтва Reuters, спасылаючыся на дыпламатычныя каналы, распаўсюдзіла паведамленне, у якім цытуецца Даля Грыбаўскайтэ, якая станоўча выказваецца пра беларускага дыктатара. «Лукашэнка – гарант эканамічнай і палітычнай стабільнасці Беларусі і яе незалежнасці. Мы не жадалі б, каб нашая суседка стала другой Расеяй», - цытуе Далю Грыбаўскайтэ агенцтва Reuters.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках