Людзі гатовыя абараніць свой выбар (Фота)
7- 23.11.2010, 13:42
На вуліцах Менску праходзіць агітацыя за кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава.
«Першыя дні агітацыі паказалі, што менчукі ведаюць пра выбары, ведаюць пра Андрэя Саннікава, цікавяцца, якія рэформы ён будзе праводзіць у першую чаргу. Людзі ведаюць пра фальсіфікацыю, якая рыхтуецца, і разумеюць, што свой выбар трэба будзе абараняць. Практычна ўсе, хто падыходзіў да валанцёраў, казалі, што прыйдуць на плошчу 19 снежня. Людзі выказваюць падтрымку, прапануюць дапамогу, шмат хто распавядаў, што раздрукоўваюць інфармацыю з інтэрнэту і, раскідваюць яе па паштовых скрынях суседзяў, раздаюць калегам. Вельмі абурала людзей, што па віне Цэнтрвыбаркама адбылася затрымка з друкам інфармацыйных матэрыялаў. У цэлым заўважна, што убачыўшы нашыя сцягі на вуліцах людзі разумеюць, што яны могуць перамагчы свой страх і абараніць права на годнае жыццё», - распавёў пра хаду агітацыі давераная асоба Андрэя Саннікава Яўген Афнагель.
Нагадаем, што па віне ЦВК адбылася затрымка з вырабам інфармацыйных матэрыялаў Андрэя Саннікава. Пасведчанне фінансавага прадстаўніка Саннікава было атрыманае ў пятніцу толькі пасля 17 гадзінаў, калі банкі ўжо зачыняліся да панядзелка, а выраб матэрыялаў магчымы толькі на сродкі з афіцыйнага фонду кандыдата.






