15 снежня 2018, Субота, 4:09
Дзякую вам
Рубрыкі

Нікітчанка сутыкнуўся з ЗІЛам Упраўлення справамі Лукашэнкі

25

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці аварыі, у якой загінуў вядомы беларускі навуковец Іван Нікітчанка.

Аўтамабілем ЗІЛ ў момант ДТЗ з «Фольксвагенам» Івана Нікітчанкі кіраваў 47-гадовы мянчук, а прадпрыемства, якому належыць ЗІЛ - РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст» - уваходзіць у сістэму Упраўлення справамі прэзідэнта, паведамляюць «Беларускія навіны».

Нагадаем, ДТЗ здарылася 19 лістапада прыкладна ў 14.55 недалёка ад вёскі Краснае на аўтадарозе Менск-Нарач. Па адной з версіяў, «Фольксваген Джэта», за рулём якога знаходзіўся навуковец, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з ЗІЛам. Нікітчанку з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Маладзечанскага ЦРШ, дзе ён уначы 20 лістапада, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр.

Праверку абставінаў аўтакатастрофы праводзіць аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС. Пра яе папярэднія вынікаі стане вядома не раней чым праз дзесяць дзён.

Іван Мікалаевіч адным з першых навукоўцаў распавёў праўду пра наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ён не баяўся адкрыта выказваць сваю пазіцыю ў дачыненні да цяперашняй улады.