Збітая актывістка кампаніі Саннікава
54- 24.11.2010, 21:16
Сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава збітая невядомым.
Каля 17.30 Валерыя Краўчанка распаўсюджвала інфармацыйныя матэрыялы пра час тэлевізійнага выступу кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, калі да яе падышоў невядомы. Ён некалькі разоў ударыў дзяўчыну па твары і нанес удар нагой у жывот. Пасля таго, як з бліжэйшага прыпынку падбеглі людзі і заступіліся за яе, той, хто нападаў, знік, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».
Пасля гэтага Краўчанка звярнулася ў паліклініку па дапамогу. Медыкі зафіксавалі ў яе ўдар мяккіх тканінаў. Адтуль яе забралі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў ГАМ Першамайскага раёна, дзе яна піша заяву аб нападзе.