Заўтра Саннікаў выступіць на радыё
9- 25.11.2010, 16:09
Сёння кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў запісаў свой выступ у студыі Першага канала беларускага радыё.
Выступ Андрэя Саннікава павінен прагучаць у эфіры Першага канала беларускага радыё 26 лістапада ў 6.10. У FM-дыяпазоне кандыдата ў прэзідэнты можна пачуць на 106,2 хвалі.