9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя збілі намесніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова

6

У ноч на 23 лістапада быў збіты невядомымі намеснік старшыні Партыі Беларускага Народнага Фронту Ігар Лялькоў.

Па словах Лялькова, калі ён выходзіў з пад'езда, ля пад'езда невядомыя ўдарылі яго ў твар цяжкім прадметам, пасля чаго ён страціў прытомнасць, перадае «Радыё Свабода».

Медыкі канстатавалі адкрыты пералом носа і пералом кісці левай рукі. Лялькоў не паведаміў, ці звязаны напад з яго палітычнай дзейнасцю, бо нападнікі нічога яму не казалі.

У міліцыю заяўлена пра інцыдэнт. Зараз Лялькоў знаходзіцца дома на пасцельным рэжыме.

Нагадаем, 24 лістапада на чальца ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Валерыю Краўчанку, таксама быў здзейснены напад. Падчас распаўсюду інфармацыі пра тэлевізійны выступ Андрэя Саннікава, невядомы некалькі разоў ударыў актывістку па твары і нанес удар нагой у жывот. Пасля таго, як з бліжэйшага прыпынку падбеглі людзі і заступіліся за яе, той, хто нападаў, знік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках