9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома імя ўцёклага з менскай часткі спецназаўца

25

У вышуку ўцёклага вайскоўца задзейнічаныя як унутраныя войскі, так і органы ўнутраных спраў.

Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс-службы войскаў Сяргей Кабаковіч, ужо тыдзень працягваюцца вышуковыя мерапрыемствы па высвятленні месцазнаходжання вайскоўца тэрміновай службы Мікіты Касцюковіча, які самавольна пакінуў 22 лістапада размяшчэнне брыгады спецназа ўнутраных войскаў ва Уручча (в/ч 3214).

Пакуль інфармацыі пра тое, дзе можа знаходзіцца вайсковец, няма. У яго вышуку задзейнічаныя як унутраныя войскі, так і органы ўнутраных спраў. Разгляд праводзіць Беларуская вайсковая пракуратура.

Сяргей Кабаковіч падкрэсліў, што якіх-небудзь відавочных прычынаў для самавольнага пакідання часткі ў маладога чалавека не было. Няма фактаў, што ён мог падвяргацца гвалту. Ад імя камандавання ўнутраных войскаў начальнік прэс-службы заклікаў вайскоўца вярнуцца ў брыгаду, паколькі чым даўжэй будзе працягвацца яго вышук, тым сур'ёзней будзе адказнасць за здзейсненую правіну.

Мікіта Касцюковіч быў закліканы на тэрміновую службу ўзімку гэтага года Полацкім гарадскім ваенкаматам. Паводле дадзеных арыентоўкі, мог быць апрануты альбо ў баваўняны камуфляж, альбо ў чорную куртку «Adidas», серабрыстыя красоўкі. Пры сабе меў камуфляваны заплечнік.

Камандаванне ўнутраных войскаў звярнулася да грамадзянаў з просьбай, калі камусьці штосьці вядома пра магчымае месцазнаходжанне вайскоўца, паведаміць пра гэта ў міліцыю.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках