Украіна абараняецца ад беларускіх запалак
6- 8.11.2010, 15:40
Замест спецыяльнай пошліны ў памеры 11,3% Украіна ўвяла на два гады кватаванне імпарту запалак.
Рашэнне Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі пра такі перагляд уведзеных 6 лістапада 2009 года спецыяльных мераў апублікаванае 6 лістапада ў газеце Урядовый курьер, паведамляе «Корреспондент.net».
Квота на імпарт запалак у першы год (па 5 лістапада 2011 года) устаноўлена на ўзроўні 10,285 тыс. тон і размеркавана наступным чынам: з Расеі - 7,328 тыс. тон, Беларусі - 2,656 тыс. тон, іншых краінаў - 0,301 тыс. тон. У сваю чаргу, на наступны год памер квоты прапарцыйна павялічаны на 5%.