9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдаты клічуць на плошчу

21
Кандыдаты клічуць на плошчу

Апазіцыйныя кандыдаты заклікалі выбаршчыкаў прыйсці 24 лістапада, у гадавіну рэферэндума 1996 года, на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.

Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і прадстаўнік Яраслава Раманчука Анатоль Лябедзька прызналі, што размовы пра адзінага кандыдата не маюць перспектываў, але застаецца пытанне пра агульную стратэгію падчас выбарчай кампаніі, перадае «Радыё Свабода».

Паводле словаў Уладзіміра Някляева, «на сёння пляцоўкай нашых гутарак з'яўляецца толькі плошча». Сёння ўжо можна лічыць, што выбары ў Беларусі не пройдуць ні свабоднымі, ні справядлівымі, лічыць Някляеў.

Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, мэтай гэтай кампаніі як максімум - перамога, а як мінімум - пачатак рэальных перамоваў з уладамі пры міжнародным пасярэдніцтве.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках