9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры прылёце ў Менск Кустурыца паехаў на сустрэчу з Лукашэнка (Фота)

49

У Менск прыляцеў сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца. Яго асабісты самалёт прызямліўся ў аэрапорце «Менск-1» у 13.55.

У беларускую сталіцу Кустурыца прыбыў для ўдзелу ў XVII Менскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад-2010», разам з сынам і мэнэджарам, паведамляе TUT.by.

Часу адказаць на пытанні журналістаў у госця з Сербіі практычна не было (на трап пусцілі толькі аператараў трох дзяржаўных тэлеканалаў і журналіста аднаго з іх).

Аказалася, што на 14.00 была запланавана сустрэча Кустурыцы з Лукашэнкам, куды рэжысёр накіраваўся адразу па прылёце. Раней ужо паведамлялася, што Кустурыца «стане ўдзельнікам афіцыйных сустрэч з прадстаўнікамі ўлады». Але якіх - не ўдакладнялася.

Добрыя ўражанні ад Менску ў Кустурыцы яшчэ засталіся ад папярэдняй паездкі, калі ён прыязджаў з канцэртам у снежні 2008 года са сваёй групай «No Smoking Orchestra». Беларусь «вельмі падобная на краіну, грамадзяне якой любяць сваю краіну... чыстыя вуліцы, парадак», - адзначыў ён.

Заўтра рэжысёр правядзе майстар-клас для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, да якога ён, паводле яго словаў, падрыхтаваўся загадзя.

Плануецца, што ў Менску кінарэжысёр прабудзе да 11 лістапада.

Дарэчы, падчас працоўнага візіту Кустурыцы у Аргенціну ў 2005 годзе, Кустурыца і Марадона прынялі ўдзел у антыамерыканскім мітынгу. Дэманстрацыя прайшла супраць прэзідэнта ЗША Джорджа Буша, які прыбыў тады на Амерыканскі саміт. У ёй прыняў удзел і прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес. Незадоўга да пачатку саміта ён звярнуўся да дэманстрантаў з заклікам «перамагчы імперыялізм і прынесці лепшае жыццё людзям».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках