Прэм'ера фільма пра палітвязня Аўтуховіча
9- 9.11.2010, 17:57
Прэзентацыя фільма адбудзецца ў сераду, 10 лістапада ў 18 гадзінаў.
Фільм «Падарожжа па бясконцай вайне» рэжысёра Вольгі Нікалайчык пройдзе ў офісе партыі БНФ (Машэрава, 8), паведамляе ПЦ «Вясна».
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
6 траўня Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуды па так званай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Мікалай Аўтуховіч прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў для паляўнічай стрэльбы і асуджаны тэрмінам на пяць гадоў і два месяцы пазбаўлення свабоды з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Уладзіміра Асіпенку суд прызнаў вінаватым у захоўванні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў, ён асуджаны на тры гады пазбаўлення свабоды з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама па гэтай справе на 3 гады пазбаўлення свабоды асуджаны Аляксандр Ларын і на 2 гады Міхаіл Казлоў.
Праваабаронцы ўпэўненыя, што Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку пераследуюць па палітычных прычынах.