Студэнтаў заклікаюць не галасаваць датэрмінова
12- 1.12.2010, 9:57
Гомельскія грамадзянскія актывісты Яўген Якавенка і Кастусь Жукоўскі паінфармавалі студэнтаў мясцовых вну пра права не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні.
30 лістапада яны на аўтамабілі, абсталяваным гукаўзмацняльнай апаратурай, каля найбуйнейшых вну абласнога цэнтра заклікалі студэнтаў ад імя кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева ісці галасаваць у асноўны дзень, 19 снежня, і ўстрымацца ад удзелу ў датэрміновым галасаванні, перадае БелаПАН.
Яны таксама прасілі студэнтаў фіксаваць з дапамогай відэа- і аўдыёапаратуры выпадкі, калі кіраўніцтва факультэтаў прымушае маладых людзей галасаваць датэрмінова, а таксама запісваць дадзеныя такіх выкладчыкаў і перадаваць гэтыя матэрыялы давераным асобам Някляева.