За свінымі рэбрамі ў ход пайшоў хлеб (Фота)
12- 1.12.2010, 10:00
Улады так заклапочаныя адсоткам яўкі выбаршчыкаў, што, відаць, хутка аб інфармацыі пра дату выбараў мы будзем даведвацца, купляючы малако, марозіва, і, не выключана, туалетную паперу.
А пакуль стыкерамі, якія нагадваюць, што 19 снежня беларусы будуць абіраць прэзідэнта, следам за свінымі рэбрамі сталі штампаваць хлеб.
Мабыць, уладам ужо дужа хочацца прыцягнуць на выбарчыя ўчасткі менавіта свайго выбаршчыка - пенсіянераў, што нават хлеб у нас ператварылі ў прыладу агітацыі, паведамляе «Беларускі партызан».
