Фядуту і Мяцеліцу абшукалі на вакзале
28- 1.12.2010, 12:08
Давераных асобаў Уладзіміра Някляева міліцыянты затрымалі на дзве гадзіны.
Аляксандр Фядута і Алег Мяцеліца вярталіся з Масквы, дзе бралі ўдзел у круглым стале, арганізаваным цэнтрам Сахарава, які быў прысвечаны беларускай праблематыцы, піша «Наша Ніва».
У 7 гадзінаў раніцы перад выхадам з вагона да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. Праверыўшы месцы, на якіх ехалі Фядута і Мяцеліца, іх адвялі ў апорны пункт на вакзале.
Шукалі, паводле іх словаў, грошы з Масквы на падтрымку Някляева.
Нічога не знайшоўшы, міліцыянты абшукалі астатніх пасажыраў вагона на выпадак, калі камусьці паспелі перадаць грошы. Але безвынікова. Праз дзве гадзіны Фядуту і Мяцеліцу адпусцілі.
У кампаніі «Гавары праўду» гэты выпадак звязваюць з нядаўняй заявай Лукашэнкі аб фінансаванні Някляева з Расеі. Уладзімір Някляеў абверг гэтыя абвінавачванні.