9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты стварылі электронную кнігу скаргаў

3

Гомельскія моладзевыя актывісты стварылі кааліцыю «СТУДыЯ» і пачалі кампанію па актывізацыі маладых людзей напярэдадні выбараў.

У рамках грамадскай Інтэрнэт-ініцыятывы «Кніга скаргаў: не маўчы!» маладыя актывісты прапаноўваюць аднагодкам, якія пражываюць у Гомельскай вобласці, паведамляць у Інтэрнэце пра ўсе факты парушэнняў іх выбарчых правоў. Сэрвіс знаходзіцца на нядаўна адкрытым студэнцкім сайце Гомельскай вобласці «СТУДыЯ».

Адзін з лідараў моладзевай кааліцыі, маладая актывістка з Гомелю Дарыя Суворава, сябра Савета Грамадзянскай ініцыятывы «Гомельскі Дэмакратычны Форум» так апісвае мэты дадзенай кампаніі: «Галоснасць - адна з галоўных прыладаў барацьбы са злоўжываннямі. Асабліва гэта актуальна ў нашай краіне, дзе няма эфектыўнага падзелу ўладаў, і разлічваць на абарону суда ці праваахоўных органаў няма ніякай магчымасці. Надаючы агалосцы факты парушэнняў, маладыя людзі, па-першае, ствараюць умовы для аб'ектыўнага ўспрымання грамадствам сутнасці беларускіх выбараў. Па-другое, новыя маладыя людзі, што прыходзяць на сайт, як бы ўліваюцца ў незалежную інфармацыйную прастору, і гэта стварае для арганізацый «Студыі» ўмовы для развіцця, для выйсця на новыя аўдыторыі», - распавяла актывістка.

Цяпер ідзе інтэнсіўная рэкламная кампанія новай моладзевай ініцыятывы, як у Інтэрнэце, так і шляхам раздачы ўлётак і флаераў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках