9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія праваабаронцы звярнуліся да будучага прэзідэнта Беларусі

4

Еўрапейскія праваабарончыя арганізацыі пачалі збор подпісаў пад зваротам да будучага і дзеючага прэзідэнта Беларусі.

Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні сумесна з шэрагам еўрапейскіх праваабарончых і грамадскіх арганізацыяў абвяшчае пра запуск электроннага збору подпісаў пад зваротам да будучага абранага і дзеючага прэзідэнта Беларусі на старонцы www. belarus-petition.org.

Ініцыятарамі праекта таксама з'яўляюцца арганізацыі «Amnesty International», «Libereco», «Маладыя еўрапейскія фэдэралісты», «Civil Rights Defenders», «Фонд дамоў правоў чалавека», «Аб'яднанне па правах чалавека ў Беларусі», «Ostgruppen», «Belarus Watch» , «People in Need», «Codap» і «Свабодная Беларусь».

Петыцыя ўтрымлівае заклік да захавання Беларуссю правоў, якія з'яўляюцца базавым падмуркам функцыянавання сучаснага грамадства. У прыватнасці, у звароце пералічваюцца наступныя рэкамендацыі:

- увядзенне мараторыя і адмена смяротнага пакарання;

- захаванне правоў усіх беларускіх грамадзянаў на свабоду слова, сходаў, аб'яднанняў, СМІ і веравызнання;

- дазвол на правядзенне мірных дэманстрацыяў;

- устрыманне ад пераследу ўдзельнікаў мірных сходаў у адміністрацыйным парадку;

- забеспячэнне права журналістаў, праваабаронцаў і іншых грамадскіх актывістаў на дзейнасць без пераследу і запалохвання;

- спрашчэнне працэдуры рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў;

- адмена артыкула 193.1 КК, які прадугледжвае турэмнае зняволенне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Падпісацца пад онлайн-пэтыцыяй можна да дня інаўгурацыі абранага прэзідэнта Беларусі. Усе подпісы будуць перададзеныя беларускім уладам і дыпламатычным прадстаўніцтвам за мяжой.

Любая арганізацыя, якая хоча падтрымаць петыцыю, можа звярнуцца па адрасе info@belarus-petition.org (на англійскай ці нямецкай мовах).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках