Прымусовае галасаванне па спісах (Фота)
57- 10.12.2010, 16:50
Усе супрацоўнікі СП «Менскі мэблевы цэнтр», якія прагаласавалі, абавязаныя патэлефанаваць і паведаміць пра гэта сваім непасрэдным начальнікам.
Першым на заклік «Праваабаронцаў за свабодныя выбары» адгукнуўся жыхар Маладзечна. Ён паведаміў, што на СП «Менскі мэблевы цэнтр», якое знаходзіцца ў Маладзечна па вул. Вялікі Гасцінец, 31а, усім кіраўнікам падраздзяленняў прадпрыемства (начальнікам аддзелаў, цэхаў, майстрам зменаў) раздалі паперы для ўліку тых, хто прагаласаваў - напамінак «Парадак падавання інфармацыі пра ход галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і «Узор запаўнення вынікаў выбараў».
Усе супрацоўнікі прадпрыемства, якія прагаласавалі, абавязаныя патэлефанаваць і паведаміць пра гэта сваім непасрэдным начальнікам. Арганізацыяй гэтага працэсу займаецца намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы, ён жа начальнік аддзела кадраў і рэжыму, Цюракін Мікалай Андрэевіч. Да таго ж Цюракін уваходзіў у ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі і на прадпрыемстве збіраў подпісы ў падтрымку дыктатара ў працоўны час.

