Легендарны Мірон нагадаў пра нелегітымнасць Лукашэнкі
15- 13.12.2010, 10:08
У Віцебску над чыгункай на вышыні каля 20 метраў з'явіўся вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Як заўсёды, да сцяга была прымацаваная запіска ад легендарнага Мірона, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
«Хачу нагадаць урадам цывілізаваных краінаў, што ў лістападзе 1996 года ў Беларусі адбыўся антыканстытуцыйны пераварот. Дзеючы рэжым страціў легітымнасць і зрабіўся незаконным. За апошнія 14 гадоў нічога не змянілася. Без легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў з легітымнымі вынікамі. Таму юрыдычнае прызнанне выбарчага фарсу, які адбываецца, падарве фундаментальныя асновы міжнароднага права і нанясе ўдар у спіну маладому пакаленню беларусаў. Упэўнены, што Беларускі вызваленчы рух ніколі не прызнае гэтага здзеку з Закона, сучаснага «Мюнхена-2». Мы абавязкова вернем нашую краіну ў канстытуцыйнае поле. І вось тады з'явіцца магчымасць правесці сапраўдныя дэмакратычныя і свабодныя выбары. Жыве Беларусь! Мірон».