9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 125 гарадах свету пройдуць акцыі салідарнасці з Беларуссю

13

Маладыя еўрапейскія федэралісты заклікаюць Еўропу і ўвесь свет перастаць заплюшчваць вочы на дыктатуру.

Маладыя еўрапейскія федэралісты (арганізацыя JEF-Europe) абвясцілі пра правядзенне 16 снежня чарговай, шостай па ліку міжнароднай акцыі «Свабодная Беларусь». Летась у такім жа мерапрыемстве адначасова прынялі ўдзел актывісты з больш чым 125 гарадоў ва ўсім свеце, перадае «Радыё Свабода».

Як паведамляецца на сайце арганізацыі, цяперашняе мерапрыемства адбудзецца за тры дні да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія ўжо цяпер «шмат хто называе недэмакратычнымі і несвабоднымі». Па традыцыі, удзельнікі вулічных акцыяў у розных гарадах свету ўначы прыйдуць да вядомых гарадскіх статуяў, каб завязаць кожнай рот стужкай з надпісам «Дайце голас людзям у Беларусі – Свабодная Беларусь!».

Адзначаецца, што такім чынам маладыя еўрапейскія федэралісты збіраюцца заклікаць Еўропу і ўвесь свет перастаць нарэшце заплюшчваць вочы на дыктатуру, якая квітнее па суседстве з краінамі Еўразвяза. Як і ў мінулыя гады, чальцы JEF-Europe і іншыя абаронцы правоў чалавека ва ўсім свеце ўначы 16-га снежня завяжуць рот статуям у сваіх гарадах, на адну ноч параўноўваючы іх з жыхарамі краіны, дзе цяжка казаць праўду, супрацьстаяць дэспатычнаму рэжыму, абраць прэзідэнта, альтэрнатыўнага аўтарытарнаму.

Прэзідэнт JEF Філіп Адрыансэнс лічыць, што Еўразвяз абавязаны адгукнуцца на заклік JEF-Europe.

«Калі людзі ў 125-ці гарадах ва ўсім свеце адначасова робяць адно і тое ж у знак пратэсту супраць рэжыму ў Беларусі, гэта немагчыма ігнараваць. Таму Еўразвяз павінен заняць пэўную пазіцыю ў дачыненні да парушэння правоў чалавека, грамадзянскіх свабодаў, непразрыстасці так званай дэмакратызацыі і патрабаваць сур'ёзнага паляпшэння сітуацыі. Вось гэтага мы імкнёмся дасягнуць, калі патрабуем даць голас дэмакратыі ў Беларусі», - падкрэсліў прэзідэнт JEF-Europe Філіп Адрыансэнс.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках