Скандал на выбарчым участку ў Менску
55- 15.12.2010, 13:19
Падчас абедзеннага перапынку скрыню для галасавання вынеслі ў іншае памяшканне.
Чальцы «Маладой Беларусі» Павал Пракаповіч, Віктар Езубчыц і Мікалай Сцешыц зафіксавалі парушэнне выбарчага заканадаўства на ўчастку для датэрміновага галасавання ў Цэнтральным раёне Менска.
Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў лідэр арганізацыі Артур Фінькевіч.
Як паведаміў Фінькевіч, інцыдэнт адбыўся па адрасе Піянерская, 37, на ўчастку для галасавання №37.
Было зафіксавана, як падчас абедзеннага перапынку скрыню для галасавання выносілі ў іншае памяшканне. Пры гэтым доступ да яе мелі людзі, якія не ўваходзяць у склад выбарчай камісіі.