9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цярэшчанка заклікае не прыходзіць на Плошчу. Хоць сам збіраецца

87

Віктар Цярэшчанка як кандыдат у прэзідэнты будзе ўдзельнічаць у мітынгу 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы.

«Я заклікаю не прыходзіць на плошчу 19 снежня, не падтрымліваць партыі, якія штурхаюць людзей на беспарадкі», - заявіў Цярэшчанка.

«Я задаў пытанне, чаму трэба прыйсці 19 снежня, а не потым, калі будуць вядомыя вынікі выбараў. Ці хтосьці ўжо загадзя ведае, што выбары будуць фальсіфікаваныя? Я пакуль што не ведаю пра гэта, што ёсць факты фальсіфікацыі. І думаю, што ўлада не пойдзе на відавочнае парушэнне», - сказаў Цярэшчанка.

Разам з тым Віктар Цярэшчанка паведаміў, што сам збіраецца прыйсці 19 снежня на плошчу, растлумачыўшы гэта тым, што «на ёй будуць прысутнічаць тыя, хто мяне падтрымлівае і высоўваў кандыдатам у прэзідэнты», перадае «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках