9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць расейцаў лічаць лукашэнкаўскую Беларусь несяброўскай краінай

32

Усё менш расейцаў лічаць Беларусь сяброўскай дзяржавай, і ўсё больш становіцца тых, хто мае складанасці з вызначэннем яе дзяржаўнага ладу.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфакс-Захад» у чацвер сацыёлагі УЦДГМ.

Паводле дадзеных апытання, праведзенага 11-12 снежня ў 46 рэгіёнах Расеі, доля рэспандэнтаў, якія лічаць Беларусь сяброўскай дзяржавай, зменшылася да 37% з 50% у 2008 годзе.

У той жа час група тых, хто ўспрымае Беларусь як гандлёвага і эканамічнага партнёра, засталася практычна стабільнай (31% супраць 33% у 2009 годзе). Лічыць гэтую дзяржаву стратэгічным партнёрам па-ранейшаму схільныя нямногія (8%).

Як адзначаюць сацыёлагі, негатыўнае ўспрыманне Беларусі застаецца малараспаўсюджаным: толькі 5% бачаць у ёй суперніка Расеі ў эканамічнай і палітычнай сферы, а 6% - верагоднага суперніка.

Уяўленні расейцаў пра палітычны лад Беларусі з моманту апошніх прэзідэнцкіх выбараў таксама змяніліся.

Раней рэспандэнты былі больш за ўсё схільныя лічыць яго дэмакратычным (28% супраць 20% сёлета), цяпер жа на першы план выйшла меркаванне, паводле якога палітычным ладам Беларусі з'яўляецца аўтарытарызм (24% супраць 19% у 2008 годзе).

Удвая больш стала тых, хто лічыць, што гэтая краіна з'яўляецца таталітарнай дзяржавай (14% супраць 7% у 2008 годзе). Адначасова, больш распаўсюджанымі сталі ўяўленні пра Беларусь як пра краіну з сацыялістычным ладам (17% супраць 13%).

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках