9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянціна Свяцкая: «Датэрміновае галасаванне - новыя песні на стары лад»

15

У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне, на якое роўнымі шэрагамі ідуць студэнты.

На сталічным выбарчым участку № 74 проста стаіць чарга з выхаванцаў Акадэміі МУС, а студэнтаў з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка просяць галасаваць на ўчастку па вуліцы Шчорса, а не ва ўніверсітэце, каб не было відаць, калі менавіта яны галасуюць, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

- Эксцэсаў на ўчастках няма: на мясцовых выбарах ужо адбылася генеральная рэпетыцыя. І зараз мы бачым cмікшаваную рэжысуру, - адзначае Валянціна Свяцкая, назіральнік за выбарамі. - Старшыняў камісіі выбарчых участкаў навучылі, як працаваць з выбаршчыкамі. Напрыклад, намеснік старшыні камісіі Маскоўскага раёна Аляксандр Кудзярмаеў тлумачыў, што калі чалавек зайшоў не на той участак, да якога ён прыпісаны, трэба ўсё адно даць яму магчымасць выканаць свой грамадзянскі абавязак, а потым патэлефанаваць на ўчастак, на якім улічаны выбаршчык, і сказаць, што ён ужо прагаласаваў. Зразумела, што ўсё гэта добра прадумана «зверху» і адрэпетавана - вось і спяваюцца новыя песні на стары лад.

З нагоды такой блытаніны на ўчастках кажуць, што дакладныя лічбы выбаршчыкаў «плаваючыя». Вядома ж, калі ў парушэнне Выбарчага кодэкса можна галасаваць там, куды зайшоў, ніякай дакладнасці з колькасцю не высветліць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках