9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч правядзе сёння ў Гародні мітынг салідарнасці

25

Кандыдату ў прэзідэнты не прадаставілі для сустрэчы з выбарнікамі залу Гарадзенскай абласной філармоніі.

Мікалай Статкевіч на працягу трох тыдняў узгадняў гэтае пытанне з гарадской выбарчай камісіяй, але, урэшце, яму адмовілі. Тады палітык заявіў, што мае намер правесці на прыступках філармоніі 16 снежня, у 18.30 мітынг.

Спалохаўшыся выхаду людзей на вуліцу, у камісіі прапанавалі Статкевічу іншае памяшканне – значна меншае і змешчанае ў кіламетры ад абласной філармоніі і нават прапанавалі аўтобус, каб адвесці выбарнікаў ад першапачатковага месца сустрэчы. Статкевіч адмовіўся, і заявіў, што мае намер сустракацца з выбарнікамі там, куды людзей клікалі раней.

Як паведаміў кандыдат у прэзідэнты сайту charter97.org, сёння ў Гарадзенскай абласной філармоніі пройдзе мітынг, а затым усе яго ўдзельнікі пройдуць па вуліцах да памяшкання, якое прадаставіла камісія.

«Калі ўжо так атрымалася, што сёння Дзень беларускай салідарнасці, заклікаю давераных асобаў усіх кандыдатаў у прэзідэнты прыйсці да філармоніі. Усе разам мы там правядзём мітынг салідарнасці, а потым пройдзем па Гародні», - сказаў Статкевіч.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках