9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі назвалі Пуціна «абмежаваным»

31

У Менску лічаць некарэктнымі заявы расейскага кіраўніцтва пра субсідаванне Беларусі пры пастаўках газу.

Крыніца ў органах дзяржкіравання заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад», што ў Менску выклікала «здзіўленне, што менавіта Расея адразу пасля падпісання дакументаў пра фармаванне АЭП, узялася актыўна падлічваць, каго і як яна пры гэтым субсідуе».

Эксперт палічыў «дарэчным адзначыць, што для знешніх назіральнікаў сам факт з'яўлення такіх развагаў - вельмі негатыўны сігнал, які падрывае імідж толькі-толькі створанага аб'яднання на міжнароднай арэне». «Пры гэтым важна адзначыць, што для гэтых падлікаў выкарыстоўваецца «логіка з дэфектам», якая даводзіць усё да абсурду», сказаў суразмоўца агенцтва. «Любы разумны эканаміст скажа, што вашая недаатрыманая выгада, гэта не ёсць прыбытак вашага партнёра. А рэальны баланс усіх інтарэсаў можна разлічыць толькі з улікам усіх фактараў без выключэння», - заявіла крыніца.

Эксперт лічыць, што «нафтагазавае мысленне расейскіх гора-экспертаў, якія падсунулі гэтыя ідэі паважанаму кіраўніцтву Расеі, з'яўляецца вельмі абмежаваным і местачковым». Ён прывёў у прыклад «выкарыстанне гэтай логікі ў сітуацыі з газам».

«Беларусь купляе каля 22 млрд куб. метраў газу ў Расеі.

Кошт у наступным годзе складзе каля $220 за 1000 куб. м. Пры гэтым сусветныя спотавыя кошты на звадкаваны газ складаюць усяго $150 за 1000 куб. м. Такім чынам, калі выкарыстоўваць «вывернутую» логіку расейскіх экспертаў, дык атрымліваецца, што Беларусь, закупляючы расейскі газ па больш высокім кошце, датуе Расею на паўтары мільярды даляраў», - заявіў суразмоўца агенцтва.

Як паведамляў «Інтэрфакс», у чацвер прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін падчас «прамой лініі» з грамадзянамі заявіў, што расейскі бюджэт недаатрымае яшчэ $3 млрд з-за паставак у Беларусь бяспошліннага газу.

Адказваючы на неардынарна пастаўленае пытанне: чаму вы нашага бацьку крыўдзіце, што ні зробіць, вам не падабаецца, Пуцін адказаў:

«Мамку, бацьку, гэта пра што гаворка? Ну што ж ён такога робіць. Па-мойму, не робіць нічога. Калі гаворка ідзе пра Аляксандра Рыгоравічу Лукашэнку, дык што значыць крыўдзіце?» - жартаўліва адрэагаваў Пуцін. А затым перайшоўшы на сур'ёзны лад, сказаў: «Як бы ў нас не складаліся стасункі з беларускім кіраўніцтвам, а там іскрыць час ад часу, але я асабіста, напрыклад, ніколі не дазваляў сабе ніякіх выпадаў у адрас беларускага кіраўніцтва. Але як бы там не іскрыла, трэба сказаць і сказаць пра гэта сумленна: усёткі беларускае кіраўніцтва ўзяло відавочны, цвёрды курс на інтэграцыю ў сферы эканомікі з Расеяй. І, безумоўна, гэты выбар заслугоўвае падтрымкі і павагі».

Пуцін патлумачыў, што ў палітыцы дзейнічаюць не прынцыпы «крыўдзіце - не крыўдзіце», а «іншыя катэгорыі - катэгорыі інтарэсаў».

«Павінен сказаць, што мы з велізарнай павагай ставімся да беларускага народа, - падкрэсліў кіраўнік урада РФ. - І ўсё, што робіцца Расеяй на працягу дзесяцігоддзяў для падтрымкі эканомікі, сацыяльнай сферы Беларусі, робіцца ў інтарэсах беларускага народа. А робіцца нямала. Нагадаю вам. Гэтыя лічбы, вядома, можа хто заўгодна аспрэчваць, але паверце мне, што яны носяць аб'ектыўны характар. Не буду казаць пра мінулае, хаця зразумела, што, атрымліваючы энерганосьбіты з Расеі па мізэрных коштах без усякага гэтага перабольшання, мы субсідавалі эканоміку вельмі шмат якіх краінаў рэспублікаў былога Савецкага Саюза, у тым ліку і Беларусі, на мільярды даляраў, мільярды».

«Зараз мы дамовіліся паставіць бяспошлінна ў Беларусь на працягу 2011 года 20-21 млн тон сырой нафты, - паведаміў прэм'ер. - Гэта будзе каштаваць нашаму бюджэту, г.зн. мы недаатрымаем прыкладна 5 млрд 300 млн даляраў. Мы дамовіліся, праўда і пра тое, што ўсё, што будзе выпрацавана з гэтай нафты ў выглядзе нафтапрадуктаў, беларускі бок верне стоадсоткава ў наш бюджэт, таму што галоўным чынам нафтаперапрацоўка ў Беларусі працуе амаль выключна на экспарт на нашай сыравіне. Адсюль мы аднімем прыкладна 3 млрд і атрымаецца 2 млрд 300 млн даляраў мы недаатрымаем. Але мы газ у Беларусь пастаўляем бяспошлінна. Гэта значыць, што наш бюджэт недаатрымае яшчэ 3 млрд даляраў».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках