19 красавiка 2024, Пятніца, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра вырашаць, ці выпускаць да суда зняволеных у КДБ

15

Заўтра павінна адбыцца судовае паседжанне, на якім будуць разглядацца скаргі адвакатаў усіх затрыманых у КДБ.

У панядзелак адбыўся другі допыт Віталя Рымашэўскага, падчас якога з ім другі раз змог сустрэцца яго адвакат. Стан здароўя Віталя здавальняючы, нягледзячы на пэўныя праблемы. Экс-кандыдат у прэзідэнты ад БХД трымаецца мужна, цвёрда стаіць на сваёй пазіцыі, што акцыя была мірная і ён зрабіў усё, што ад яго залежала, каб прадухіліць правакацыі, звязаныя зь біцьцём вокан у доме ўрада, паведамляе прэсавая служба БХД.

Таксама стала вядома, што ў сераду ў 9-30 раніцы павінна адбыцца судовае паседжанне, на якім будуць разглядацца скаргі адвакатаў усіх затрыманых у КДБ, зьвязаныя са змяненнем меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Адвакат Рымашэўскага таксама падаў скаргу на зьмяненьне меры стрымання на падпіску аб нявыездзе. Ён упэўнены, што падпіскі аб нявыездзе будзе цалкам дастаткова для працягнення расследавання.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках