16 красавiка 2024, aўторак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: Хочам падтрымаць веру беларусаў у светлую будучыню, пазітыў і немінучую перамогу дабра

19
Сяргей Міхалок: Хочам падтрымаць веру беларусаў у светлую будучыню, пазітыў і немінучую перамогу дабра

Гурт "Ляпіс Трубяцкі" вырашыў павіншаваць беларусаў усяго свету з Калядамі і Новым годам музычнай паштоўкай - беларускамоўнай песняй "Грай" з новага альбома, які рыхтуецца да выхаду.

Паслухаць і спампаваць яе можна тут.

"Напярэдадні чароўнага свята мы вырашылі выпусціць песню на беларускай мове, у якой хочам падарыць усім беларусам адчуванне вясны і святочных цудаў, а таксама падтрымаць іх веру ў светлую будучыню, пазітыў і немінучую перамогу дабра над любымі казачнымі пачварамі, - тлумачыць Сяргей Міхалок. - Мы прапануем беларусам, якія жывуць у розных кутках зямнога шара, устаць ў карагод, праспяваць гэтую песню хорам і вярнуць у нашыя шэрагі веру ў сяброўства, братэрства і каханне".

"Грай"- першы беларускамоўны сінгл з будучага альбома "Ляпісаў", праца над якім ужо амаль завершаная. Як прызнаўся нядаўна Сяргей Міхалок, новы дыск павінен разбурыць стэрэатып аб тым, што "Ляпісы"- гэта ска-панк-гурт. Выхад альбома запланаваны на сакавік 2011 г.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках