24 чэрвеня 2019, панядзелак, 15:45
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Польшча ўводзіць санкцыі супраць карнікаў і адмяняе плату за выдачу віз для беларусаў

220

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне адмяніць з 1 студзеня 2011 года плату за апрацоўку і выдачу нацыянальных польскіх віз для грамадзян Беларусі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Польшчы.

Як сказана ў паведамленні, "гэта выраз салідарнасці і ўдзячнасці беларускаму народу, які 19 снежня даслаў магутны сігнал жадання дэмакратычных змен. Мы жадаем дапамагчы нашым суседзям ва ўмацаванні еўрапейскай ідэнтычнасці праз кантакты з палякамі і іншымі народамі Еўрапейскага Звяза".

"Мы таксама пакідаем за сабой права прыняць меры па недапушчэнні на тэрыторыю Польшчы службовых асоб і грамадзян Беларусі, адказных за арганізацыю рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці пасля 19 снежня 2010 года", адзначылі ў прэс-службе.