9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як дзяржСМІ «робяць» свае тыражы

37

У Светлагорску працаўнікі мясцовай ЦЭЦ абураныя прымусовай падпіскай на дзяржпрэсу.

Як паведамілі «Беларускаму партызану» жыхары Светлагорска і работнікі Светлагорскай ЦЭЦ, на мінулым тыдні ўсіх работнікаў ЦЭЦ вымушалі падпісацца на дзяржаўныя газеты «Советская Белоруссия», «Светлагорскія навіны»,« Юны выратавальнік», «Гомельская праўда» і некаторыя іншыя дзяржаўныя выданні, паведамляе «Беларускі партызан».

Прычым адбывалася ўсё наступным чынам. Памочнік дырэктара Смалянчук В.А. загадаў начальнікам цэхаў распаўсюдзіць падпісныя квітанцыі, а тыя, не доўга думаючы, прымусілі брыгадзіраў участкаў гэтыя квітанцыі аплаціць, матывуючы гэта іх прыстойным заробкам (1400000 руб).

Паказальна, што прадпрыемства ўсё роўна аплаціла квітанцыі за тых, хто адмовіўся іх браць, але суму вылічваюць з заробку «адмоўнікаў», аднак не зразумела, на якой падставе. А вось паслухмяным, каб кампенсаваць выдаткі, выпішуць прэмію.

Таксама нядаўна ў Светлагорску праходзіў канцэрт «За квітнеючую Беларусь» у межах агітацыйнай кампаніі за прэзідэнта Лукашэнку. Усіх працаўнікоў ЦЭЦ добраахвотна-прымусова зганялі на гэта перадвыбарчае мерапрыемства. Праўда, гэтым разам ніякіх грошай за білет плаціць не трэба было, наадварот, наведванне агітканцэртаў кіраўніцтва ЦЭЦ ацаніла ў дадатковы выходны, у той час як атрымаць адгул за рэальную перапрацоўку на прадпрыемстве вельмі складана.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках