9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстуючых жанчын не пусцілі на «ўсебеларускі сход» (Фота)

19

Актывісткі грамадскай ініцыятывы «Жанчыны супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» правялі пікет на плошчы Свабоды ў Менску.

Як перадае «Радыё Свабода», жанчыны трымалі плакат з надпісам: «Адміністрацыя прэзідэнта – надзейная абарона беззаконня ў краіне». Міліцыя пікет не разганяла, а толькі фіксавала тое, што адбывалася, на відэа. Затым жанчыны прыйшлі ў Генеральную пракуратуру, куды аднеслі скаргу на намесніка старшыні Менскага гарвыканкама Міхаіла Ціцянкова, які не дазволіў іх пікет. Там жа жанчыны ўхвалілі зварот да дэлегатаў «усебеларускага сходу» з патрабаваннем даць ім слова. Актывісткі збіраліся прайсці ў Палац рэспублікі, дзе сёння праходзіў сход.

Але ў Палац рэспублікі жанчын не пусцілі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках