9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свядомы падман ці безадказнасць? (Фота)

7

На адным з інфармацыйных стэндаў у Маладзечне размешчаная інфармацыя, якая была актуальная на мінулых выбарах.

Як стала вядома «Праваабаронцам за свабодныя выбары», на адным з Маладэчанскіх выбарчых участкаў у «Кутку выбаршчыка» было размешчанае паведамленне пра тое, дзе знаходзіцца раённая выбарчая камісія, які нумар тэлефона, хто з'яўляецца старшынём і сакратаром. Уся інфармацыя была несапраўднай.

Як высветлілася, усе гэтыя звесткі былі актуальныя на мінулых выбарах. Зараз змяніліся і старшыня камісіі, і памяшканне, і нумар тэлефона.

Пра недарэчнасць уважлівыя выбаршчыкі паведамілі прадстаўніку участковай камісіі, і няправільную паперку прыбралі.

Напэўна, гэтая аб'ява ўсё ж не была свядомым падманам, а проста чалавек, адказны за афармленне стэнда, паставіўся да гэтага безадказна і прымацаваў на стэнд старую аб'яву. Тым больш што шмат хто ўжо прызвычаўся да таго, што падчас выбараў звычайна нічога не мяняецца: ні склад камісіяў, ні прозвішчы народных абраннікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках