9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў і Някляеў сустрэнуцца з выбарнікамі ў Менску 16 снежня, у 18.00 (Абноўлена)

45

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў штабах абодвух кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

У сувязі з тым, што раней паведамлялася пра іншы час правядзення акцыі, удакладняем, што сустрэча выбарнікаў з Андрэем Саннікавым і Уладзімірам Някляевым адбудзецца 16 снежня, у 18.00 на плошчы Свабоды ў Менску.

Давераная асоба Уладзіміра Някляева Алег Мяцеліца падаў 7 снежня заяўку ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць правядзенне «сходу не ў памяшканні ў рамках агітацыйнай кампаніі». Час правядзення сустрэчы з выбарнікамі з 18.00 да 20.30.

Менгарвыканкам павінен адказаць на заяўку за два дні да прывядзення акцыі і, па законе, абавязаны яе дазволіць.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках