9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калякін: «Зюганаў сам не верыць у тое, што кажа»

33

Старшыня партыі «Справядлівы свет» не ўпэўнены ў шчырасці заяваў старшыні КПРФ на «ўсебеларускім сходзе».

Выступаючы ўчора на «ўсебеларускім сходзе», старшыня Камуністычнай партыі Расеі Генадзь Зюганаў заявіў, што беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця заслугоўвае пільнай увагі і далейшага развіцця, паведамляе БелаПАН.

«Мая падтрымка Беларусі не вызначаецца нейкай палітычнай кан'юнктурай. Яна выпакутаваная. Гэта наш доўг за вашу смеласць, што вы на працягу 20 гадоў праводзіце сваю правільную палітыку і правільныя рэформы», - сказаў ён.

Таксама Зюганаў адзначыў, што Беларусь на правільным шляху

«Вы на правільным шляху. Вас паважаюць ў Расеі. У добры шлях, мае сябры!», - сказаў Зюганаў.

Старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, пракаментаваў выступ Генадзя Зюганава, перадае «Радыё Свабода».

«Гэта добра праплочаны выступ, і добра праплочаныя самі дэлегаты. Паглядзіце, якія падарункі былі для дэлегатаў - на суму амаль 700 тысячаў рублёў, гэта 230 даляраў на кожнага дэлегата. Сумарны кошт гэтых падарункаў - амаль паўмільёны даляраў. Гэта ўсё бюджэтныя грошы. Я думаю, для замежных гасцёў падарункі былі яшчэ даражэй. Акрамя таго, я думаю, гэта добра аплачваецца і іншымі паслугамі. Я думаю, гэта ўсё заказное. І той жа Генадзь Зюганаў, лічу, не верыць у тое, што ён кажа. Ён жа не дурны чалавек. Аднак, на мой погляд, у яго няма ніякага сумлення, мяркуючы па ўсім, што нешта добрае яму паабяцалі за гэта», - падкрэсліў Сяргей Калякін.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках