Сёння, у 19.00 Саннікаў сустрэнецца з менчукамі
30- 9.12.2010, 11:29
Разам з кандыдатам у прэзідэнты з выбаршчыкамі сустрэнуцца Юры Хашчавацкі і Алесь Марачкін.
Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты з выбаршчыкамі пройдзе ў гімназіі № 15 па адрасе вуліца Максіма Багдановіча 84. Пачатак сустрэчы 9 снежня, у 19.00.
У сустрэчы таксама возьмуць удзел вядомы мастак, кіраўнік творчага аб'яднання «Пагоня» Алесь Марачкін, вядомы беларускі кінарэжысёр Юры Хашчавацкі.