9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ зноў знайшоў у МУС наркадылераў

9

Адразу дзве крымінальныя справы ўзбуджаныя на мінулым тыдні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, датычных да распаўсюджвання наркатычных сродкаў.

Першая крымінальная справа ўзбуджаная ў дачыненні да старэйшага оперупаўнаважанага аператыўнага аддзела СІЗА-1 Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, маёра міліцыі, паведамляе «Штодзённік».

Паводле дадзеных КДБ, маёр пры правядзенні праверкі па факце атручвання наркатычнымі сродкамі двух арыштаваных наўмысна, насуперак інтэрасам службы, не прыняў мераў да ўсталявання абставінаў дастаўкі, захоўвання і збыту на тэрыторыі ізалятара наркатычных сродкаў. Гэта, лічыць КДБ, пацягнула ўтойванне злачынства і непрыцягненне вінаватых асобаў да адказнасці.

Паводле папярэдніх звестак, утойванне факту атручвання наркатычнымі рэчывамі арыштаваных адбылося не без ведама супрацоўніка міліцыі.

Маёру інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.2 арт.425 КК РБ (бяздзейнасць службовай асобы з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці).

Другая справа ўзбуджаная ўпраўленнем КДБ па Віцебскай вобласці ў дачыненні да ўчастковага інспектары Віцебскага РАУС. Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.1 арт.14, ч.3 арт.328 КК РБ (замах на незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прекурсараў).

Паводле звестак КДБ, участковы 2 лютага спрабаваў збыць мясцоваму жыхару 1,4 грама псіхатропнага рэчыва. Аднак здзелкі не атрымалася, паколькі гандляр наркотыкамі быў затрыманы аператыўнікамі КДБ.

У цяперашні час следчыя Камітэта дзяржбяспекі спрабуюць высветліць, як даўно ўчастковы займаецца гэтым бізнэсам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках