29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google адсвяткаваў дзень народзінаў Напалеона Орды

8
Google адсвяткаваў дзень народзінаў Напалеона Орды

На беларускай версіі пашукавіка Google з нагоды дня народзінаў беларускага мастака і кампазітара Напалеона Орды з'явіўся святочны лагатып.

На лагатыпе намаляваны палац Чацвярцінскіх. Гэта традыцыйная акцыя для лакальных версій Google па ўсім свеце. Змяняць лагатып з нагоды нацыянальных святаў кампанія пачала з 1998 года. З варыянтамі святочных лога можна азнаёміцца тут, перадае Electroname.com.

Напалеон Орда (11.2.1807 - 26.4.1883) - знакаміты беларускі мастак, кампазітар і піяніст. Падчас вучобы на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага універсітэта стаў сябрам тайнага студэнцкага таварыства «Заране», за ўдзел у якім быў у 1827 годзе выключаны з чацвёртага курса і арыштаваны на 15 месяцаў. Прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1830-1831 гг., а пасля вымушаны быў эміграваць. У 1856 г. пасля аб'явы расейскім імператарам Аляксандрам ІІ амністыі эмігрантам Н. Орда вярнуўся на радзіму і зноў быў арыштаваны па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні 1863-1864 гг. Памёр Напалеон Орда ў Варшаве. Паводле завяшчання яго пахавалі ў Янаве (цяпер Іванава Берасцейскай вобласці) у фамільным склепе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках