10 чэрвеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт-піраты скралі ў СТВ навагоднюю праграму

30

У інтэрнэце незаконна распаўсюджваецца навагодняя праграма, над стварэннем якой некалькі месяцаў працавала здымачная група «Сталічнага тэлебачання».

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт тэлеканала. Спампаваць бясплатна, праглядзець у онлайн-рэжыме і нават замовіць на кантрафактных расейскіх DVD можна толькі на сайтах, перадае Electroname.com.

Каля ста інтэрнэт-рэсурсаў распараджаюцца чужой уласнасцю. «Хоць паслуга віртуальная, адказнасць за нелегальнае выкарыстанне можа наступіць рэальная», папярэджвае СТВ.

«Пірацкая прадукцыя, у тым ліку якая змяшчае фільмы, дастаткова распаўсюджаная. За такое выкарыстанне парушальнік можа быць прыцягнуты альбо да адміністрацыйнай адказнасці, альбо да крымінальнай. Не так даўно выйшаў Указ, які рэгламентуе працу праз інтэрнэт, у тым ліку які вызначае правілы распаўсюду адказнасці паміж уладальнікамі інтэрнэт-рэсурсаў, правайдэрамі, якія прадастаўляюць паслугі. Гэта таксама дасць магчымасць высветліць сітуацыю з незаконным распаўсюджваннем аўдыёвізуальнай прадукцыі праз інтэрнэт», - заявіў начальнік аддзела інфармацыі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Валянцін Рачкоўскі.

Гэта не адзіны выпадак не прававога выкарыстання тэлепраграм канала. У лістападзе мінулага года дыскі з копіяй фільма «Гарачая восень 39-га» - гэта спецыяльны праект СТВ - таксама незаконна трапілі ў свабодны продаж.

Тэлеканал СТВ апынуўся цяпер уцягнуты ў іншы скандал. Стваральнікі амерыканскага сіткама «Тэорыя вялікага выбуху», які стаў ужо культавым, абвінавацілі тэлеканал, які здымае серыял «Тэарэтыкі», у плагіяце.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках