Рыгор Барадулін патрапіў у рэанімацыю з двухбаковай пнеўманіяй
9- 15.02.2010, 13:55
Народны паэт Беларусі быў шпіталізаваны ў шпіталь Упраўлення справамі прэзідэнта. У яго ўзнялася тэмпература да 40 градусаў.
Жонка Валянціна Барадуліна выклікала хуткую дапамогу з лечкамісіі, паведамляе «Еўрарадыё».
Галоўны ўрач лечкамісіі Ірына Абельская распавяла, што паэт патрапіў шпіталь у дастаткова цяжкім стане. У яго двухбаковая вірусная пнеўманія, востры перыяд захворвання, таму яго змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі.
Стан паэта дастаткова цяжкі. Але Ірына Абельская паведаміла, што пацыент атрымлівае ўсё неабходнае лячэнне, і выказала надзею, што ўсё будзе добра.
Нагадаем, што літаральна ў мінулую сераду Рыгор Барадулін выпісаўся з 10-га менскага шпіталя, дзе лячыўся ў аддзяленні кардыялогіі.