9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Валютны кошык» Пракаповіча дасягнуў новага гістарычнага максімуму

7

Курсы расейскага рубля і валютнага кошыка дасягнулі новых гістарычных максімумаў, курс еўра ізноў пераадолеў адзнаку 4.000 рублёў.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 лютага курс даляра ЗША застаўся на рэкорднай адзнацы 2.905 рублёў, паведамляе БелаПАН.

Паводле дадзеных БВФБ, у таргах ўдзельнічала 27 банкаў. Попыт склаў 393 млн. 826 тыс. даляраў, прапанова — 372 млн. 343 тыс., аб'ём таргоў — 393 млн. 826 тыс.

У таргах еўра прынялі ўдзел 27 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 5 млн. 14 тыс. (попыт — 5 млн. 181 тыс., прапанова — 3 млн. 28 тыс.), а курс вырас на 31 рубель і склаў 4.001 рубель за еўра. З 5 лютага біржавы курс еўра знаходзіўся ніжэй за адзнаку 4.000 рублёў у сувязі з яго паслабленнем на сусветных рынках.

У таргах расейскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 296 млн. 360 тыс. (попыт — 316 млн. 743 тыс., прапанова — 296 млн. 360 тыс.), а курс вырас на 0,45 рубля да рэкорднай адзнакі 96,91 беларускага рубля за адзін расейскі. Гістарычны максімум абнаўляецца другі дзень запар.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расейскі рубель) беларускі рубель саслабеў на 0,41%: кошт кошыка на 18 лютага складае 1.040,50 рубля супраць 1.036,24 рубля на 17-е. Такім чынам, курс кошыка дасягнуў рэкорднай адзнакі. Ранейшы максімум складаў 1.038,76 рубля (13 студзеня 2010 года).

З пачатку года курс кошыка валютаў да беларускага рубля вырас на 0,41%. Пры гэтым даляр ЗША падаражэў на 1,47%, расейскі рубель — на 2,38%, еўра — патаннеў на 2,55%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках