Падзенне па ўсіх пазіцыях
12- 17.02.2010, 15:57
Нават афіцыйная статыстыка паказвае, што ўлады не ў сілах справіцца з стратнасцю прадпрыемстваў, ростам беспрацоўя і затаваранасцю складоў.
Толькі ў студзені 2010 года ў Беларусі складскія запасы за студзень павялічыліся на Br729, 2 млрд. (13,3%) і на 1 лютага 2010 года склалі Br6,2 трлн., паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.
Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці на 1 лютага склалі 75,3% супраць 67,9% на пачатак года. Пры гэтым рост запасаў зафіксаваны ва ўсіх галінах беларускай прамысловасці.
Найбольшы аб'ём складскіх запасаў па-ранейшаму прыпадае на прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі - Br2912.1 млрд. (159,4% да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці супраць 137,3% месяц таму). За студзень яны павялічыліся на Br355, 4 млрд. (13,9%).
Значна павялічыліся складскія запасы ў харчовай прамысловасці - на 123.3 млрд. (11,1%) за студзень да Br1234.3 млрд. на 1 лютага (75,5% да сярэднемесячнай вытворчасці супраць 70,9% на 1 студзеня).
У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці запасы выраслі на 97.3 млрд. (20,7%) і на 1 лютага 2010 года склалі Br568.3 млрд. (51,2% да сярэднемесячнай вытворчасці супраць 42% на 1 студзеня).
Запасы ў лёгкай прамысловасці павялічыліся за студзень на Br56, 2 млрд. (10,9%) да Br572.1 млрд. на 1 лютага 2010 года (што складае 189,7% да сярэднемесячнай вытворчасці супраць 160,3%).
Запасы ў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў павялічыліся на Br43, 2 млрд. (18,9% да Br271.3 млрд.) (84,9% да сярэднемесячнай вытворчасці супраць 54,7%).
У лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці запасы склалі Br267.7 млрд. (93,2% да сярэднемесячнай вытворчасці супраць 81,6%), павялічыўшыся на Br31, 1 млрд. (13,4% за студзень).
Складскія запасы ў чорнай металургіі павялічыліся за студзень на Br13, 4 млрд. (17,7% да Br89, 1 млрд.) (21,9% да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці супраць 23,3%).
У паліўнай прамысловасці запасы выраслі на Br1, 1 млрд. (3,7% і склалі Br30, 6 млрд. (3,1% да сярэднемесячнай вытворчасці супраць 2,7%).
Колькасць стратных прадпрыемстваў павялічваецца
Як паказвае афіцыйная статыстыка, у Беларусі чыстую страту за 2009 год атрымалі 316 прамысловых прадпрыемстваў, або 15,4% ад агульнай іх колькасці, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку. У 2008 годзе стратнымі былі 219 прадпрыемстваў або 10,7%.
Сума чыстай страты стратных прадпрыемстваў прамысловасці склала 791,9 млрд. рублёў, або ў 1,8 разы больш, чым за 2008 год.
Найбольшыя сумы чыстай страты атрымалі прадпрыемствы харчовай прамысловасці (394 млрд. рублёў), машынабудавання і металаапрацоўкі (121 млрд. рублёў), лёгкай прамысловасці (99 млрд. рублёў), лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай (90,5 млрд. рублёў).
Небывалы рост беспрацоўя
Паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, у 2009 годзе ў Беларусі 357 тыс. чалавек працавалі ў рэжыме няпоўнай занятасці. Гэта складае 10,1% сярэднямесячнай колькасці. У 2008 годзе ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці працавалі 137 тысяч чалавек (3,9%).
У снежні 2009 года ў параўнанні з лістападам колькасць працоўных, пераведзеных на няпоўны працоўны час, павялічылася на 32,8% і склала 59,1 тыс. чалавек. Колькасць працоўных, якім былі прадастаўлены адпачынкі з ініцыятывы наймальніка, павялічылася ў 1,8 разы і склала 53,5 тыс. чалавек. З іх 25,4 тыс. чалавек былі адпраўленыя ў адпачынкі без захавання зарабатнай платы.
Агульная колькасць неадпрацаванага часу за 2009 год склала 5,4 млн. чалавека-дзён, што раўназначна штодзённаму нявыхаду на працу 21,2 тыс. чалавек (за 2008 год - 1,2 млн. чалавека-дзён). З агульнага ліку неадпрацаванага з гэтай прычыны чалавека-дзён на прамысловыя прадпрыемствы прыходзілася 87,8%, на будаўнічыя арганізацыі - 4,8%.
Сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага ў студзені 2010 года склаў 49,4 тыс. рублёў.