9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяткевіч: Інфармаваць павінны ідэолагі, а не апазіцыйныя сайты

108

Пры гэтым ідэолагам трэба дзейнічаць хітрэй, лічыць намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Пра гэта Наталля Пяткевіч заявіла 17 лютага на семінары ідэалагічных работнікаў Менскай вобласці, паведамляе БелТА.

Узрасла палітычная і эканамічная культура беларусаў, у выніку стала больш крытычнае стаўленне іх да жыцця, навакольнага свету. У сувязі з гэтым павінны змяняцца і ідэалагічныя метады - яны павінны быць не забароннымі. Трэба дзейнічаць «танчэй, мудрэй, хітрэй», сказала Наталля Пяткевіч.

«Неабходны нефармальны падыход. Час лозунгаў мінуў. Трэба ісці ад жыцця, прытрымлівацца патрэбаў людзей. Калі ім патрэбная інфармацыя, трэба даць, інакш яе атрымаюць з іншых крыніцаў», - адзначыла Наталля Пяткевіч, падкрэсліўшы, што не варта «замоўчваць» праблемы. «Хай лепш першакрыніцай будуць ідэалагічныя службы, чым пра іх паведамяць апазіцыйныя сайты», - дадала яна.

Першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі лічыць таксама, што пакуль яшчэ многія ідэалагічныя работнікі дзейнічаюць па-старому. У прыватнасці, праведзены аналіз запланаваных да 65-годдзя Перамогі мерапрыемстваў у Салігорскім і Барысаўскім раёнах паказаў, што яны засталіся практычна тымі ж, што былі да 60-годдзя Перамогі, 65-годдзя вызвалення Беларусі. Не хапае крэатыву, перакананая Наталля Пяткевіч.

Новаўвядзенні закрануць і правядзенне адзіных дзён інфармавання - яны не павінны зводзіцца толькі да падрыхтоўкі інфармацыйных матэрыялаў, неабходная прадметная размова аб бягучай сітуацыі ў арганізацыі ці на прадпрыемстве, адказы на пытанні насельніцтва. «Нашая бяда - фармалізм. За ім забываецца паўсядзённая праца з людзьмі, трэба ісці ад жыцця », - адзначыла Наталля Пяткевіч.

Як паведамляе афіцыйнае агенцтва БелТА, «шмат казалася на семінары і пра працу з моладдзю, пра тое, як прыцягнуць дзяцей у моладзевыя арганізацыі, чым заняць вольны час. Былі закранутыя і тэмы развіцця прафсаюзнага руху, канструктыўна настроеных няўрадавых арганізацыяў, патрыятычнага выхавання, дзейнасці СМІ, сайтаў рай-, гар- і аблвыканкамаў».

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках